«Сённяшняя ўлада паводзіць сябе гэтаксама як савецкія ўлады падчас Чарнобылю». Тихановская обратилась к беларусам
26 апреля 2026 в 1777193340
Алеся Журавка / «Зеркало»
В обращении лидерка демсил Беларуси Светлана Тихановская рассказала о детстве в загрязненных радионуклидами Микашевичах, а также напомнила об опасности Островецкой АЭС и размещении российского ядерного оружия в Беларуси. Между тем, Александр Лукашенко пока ничего не сказал по поводу 40-летия со дня трагедии.
- Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней.
Мае родныя Мікашэвічы таксама трапілі ў зону радыяцыйнага забруджвання. У школе да нас часта прыходзілі лекары. Асабліва глядзелі шчытападобную залозу. Ёд стаў амаль звыклай рэччу, як нешта, што проста мусіць быць. След таго, што шматлікія беларусы нарадзіліся на заражанай радыяцыяй зямлі, мы носім у сабе дагэтуль.
Беларусь зазнала на сабе галоўны ўдар Чарнобылю - да 70% радыеактыўных выпадзенняў прыйшліся менавіта на нас. Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне. Замоўчванне. Калі савецкая «стабільнасць» і першамайскія парады былі важнейшыя за здароўе і жыццё людзей.
Мы павінны памятаць пра Чарнобыль, каб гэтая сітуацыя не паўтарылася. Сённяшняя ўлада ў Беларусі паводзіць сябе гэтаксама як савецкія ўлады падчас Чарнобылю. Астравецкую АЭС будавалі без належнага міжнароднага кантролю, а калі там адбываліся інцыдэнты, іх спрабавалі гэтаксама прыхоўваць, нібыта нічога не адбылося.
Улады пайшлі далей і цяпер размяшчаюць расійскую ядзерную зброю на нашай тэрыторыі. Гэта ператварае Беларусь у мішэнь, а беларусаў робіць закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі. Расія такім чынам спрабуе замацаваць свой кантроль над Беларуссю, шантажаваць і пагражаць суседзям. Бо расійская ядзерная зброя - гэта зусім не пра бяспеку. Гэта пагроза і для нашых людзей, і для нашай незалежнасці.
Мы памятаем Чарнобыль. Памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага.