Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Мы отрежем Крым от России». Командующий Силами беспилотных систем Украины Бровди о стратегии ударов
  2. Беларусь получила щедрый «подарок» из-за границы — его масштабы впечатляют. Но такие «презенты» несут риски для нашей страны
  3. Без Трампа, но с крупной победой. Сборная США ярко стартовала на домашнем чемпионате мира
  4. На авторынке «умирает» один из дилеров
  5. Можно ли внезапно умереть от испуга, плохих новостей или сильного стресса — рассказываем
  6. «В Минске зарплаты по 3000? Нет, вот вам реалии». Беларуска показала расчетник водителя госпредприятия за май и удивила Threads
  7. Пропагандист заявил, что 196 политзаключенных, об освобождении которых ранее не было известно, уже на свободе
  8. Офис Тихановской рассказал об итогах проверки в отношении Алины Харисовой после скандала с ее вербовкой спецслужбами
  9. Власти признали экстремистским фильм «Дорога на Куропаты» студии «Беларусьфильм», который был награжден Государственной премией
  10. Беларуска назвала свою пенсию после 37 лет работы и попросила других поделиться цифрами. Суммы заметно отличаются
  11. От ливней и града до жары. Какой погоды ждать на следующей неделе
  12. Возле Дроздов в Минске есть секретная многоэтажка — информации о ней минимум. Но всплыли данные об одной из квартир
  13. «Меньше кофе надо было пить, не напьетесь вы этого кофе вечно». Беларуску оставил на заправке рейсовый автобус — кто прав
  14. Власти продали арестованную квартиру известного экономиста по нетипичной схеме


/

Офис Светланы Тихановской сообщил результаты внутренней проверки, проведенной после скандала, связанного с аналитиком Офиса и членом Координационного совета Алиной Харисовой: пропагандисты заявили, что она «сливала информацию в КГБ», думая, что сотрудничает со Службой безопасности Украины. Согласно заявлению, которое Офис Тихановской предоставил журналистам, первый этап проверки показал, что Харисова, которая работает в организации на волонтерских началах, никакой чувствительной информации в ходе данной провокации не разгласила. Не обнаружено также признаков, что она получала вознаграждение за сотрудничество, как утверждали пропагандисты. На данный момент Харисова отстранена от работы, проверка продолжается. Ниже полный текст заявления.

Алина Харисова. Фото из ее личного архива
Алина Харисова. Фото из ее личного архива

«У сувязі з распаўсюджваннем на прапагандысцкіх рэсурсах матэрыялаў, якія тычацца Аліны Харысавай, Офіс Святланы Ціханоўскай правёў першасны этап унутранай праверкі.

У ходзе праверкі былі вывучаны апублікаваныя аўдыязапісы, наяўныя матэрыялы перапіскі, гісторыя браўзераў, праграмы і файлы, а таксама праведзены аналіз працоўных прылад і акаўнтаў, якімі карысталася Аліна Харысава.

Устаноўлена, што восенню 2025 года Аліна Харысава, якая мае валанцёрскае пагадненне з Офісам Святланы Ціханоўскай, насуперак інструкцыям і правілам бяспекі ўступіла ў камунікацыю з невядомымі асобамі, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі ўкраінскіх спецыяльных службаў і заяўлялі пра магчымасць аказання дапамогі ў сувязі з ціскам на яе і яе сям’ю з боку структур рэжыму Лукашэнкі.

Дадзеная камунікацыя груба парушае ўнутраныя пратаколы бяспекі, якія дзейнічаюць у Офісе. У сувязі з гэтым была прызначана і праведзена праверка, падчас якой спецыялістам па бяспецы не было выяўлена пацвярджэнняў перадачы якой-небудзь адчувальнай, службовай або непублічнай інфармацыі, здольнай нанесці шкоду дзейнасці Офіса, бяспецы яго супрацоўнікаў і супрацоўніц, партнёраў, а таксама беларусаў і беларусак, якія звярталіся па дапамогу. Аналіз наяўных матэрыялаў таксама не пацвердзіў фактаў перадачы ўнутраных дакументаў або іншых закрытых звестак.

Праверка працоўных і асабістых прылад, акаўнтаў і даступных матэрыялаў не выявіла прыкмет атрымання ўзнагароджання за меркаванае супрацоўніцтва з трэцімі асобамі, уключаючы выкарыстанне крыптавалютных кашалькоў або атрыманне іншых плацяжоў, а таксама пошукавых запытаў, звязаных з атрыманнем грашовых сродкаў якім-небудзь чынам, ці слядоў выкарыстання праграм для пераводу грошай з дапамогай крыптавалют.

Асобна былі вывучаны аўдыязапісы і скрыншоты, распаўсюджаныя ў рамках прапагандысцкай кампаніі. Паводле праведзенага тэхнічнага аналізу, істотная частка апублікаваных аўдыяматэрыялаў утрымлівае прыкметы генерацыі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту, што ставіць пад сумнеў іх сапраўднасць.

Акрамя таго, супрацоўнікі тэхнічнай службы прааналізавалі працоўны акаўнт Аліны Харысавай і не выявілі якой-небудзь падазронай актыўнасці.

Аліна Харысава пацвярджае, што на працягу доўгага часу была аб’ектам пераследу і спробаў уздзеяння, што адпавядае вядомай практыцы беларускіх спецслужбаў у дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Разам з тым названыя абставіны не могуць разглядацца як падстава для адступлення ад устаноўленых правілаў бяспекі.

На дадзены момант удзел Аліны Харысавай у любой дзейнасці Офіса прыпынены. Праверка па дадзеным інцыдэнце працягваецца. У Офісе будуць перагледжаны дзеючыя пратаколы бяспекі і праведзены дадатковыя трэнінгі для супрацоўнікаў і супрацоўніц, а таксама валанцёраў і асоб, якія ўзаемадзейнічаюць з Офісам у рамках экспертнай і кансультатыўнай дзейнасці.

Гэты выпадак пацвярджае неабходнасць пастаяннага ўдасканалення мер бяспекі і дэманструе працяглыя спробы беларускіх спецслужбаў выкарыстоўваць ціск, правакацыі, лічбавыя маніпуляцыі і сучасныя тэхналогіі для атак на прадстаўнікоў дэмакратычных сіл».

Напомним, информация о том, что Алина Харисова «сливала» информацию в КГБ, думая, что работает на Службу безопасности Украины, появилась вечером 4 июня в эфире гостелеканала СТВ.

Харисова сразу же прокомментировала ситуацию в Facebook. По ее словам, ей «написали „из СБУ“ около года назад», когда на нее «оказывалось огромное давление со стороны КГБ», ее родственников задерживали, а ей самой «угрожали и постоянно звонили». При этом она «не написала ничего свыше того, что есть в паблике / что озвучивала на эфирах „Еврорадио“», а через какое-то время перестала отвечать, посчитав собеседника подозрительным. В комментарии «Зеркалу» она уточнила, что собеседник вызывал вопросы уже в первые дни общения, а вся коммуникация с якобы сотрудником СБУ шла несколько недель.

В Офисе Тихановской «Зеркалу» заявили, что не знали о том, что Харисова согласилась сотрудничать со спецслужбами другой страны и что это неприемлемо и нарушает их правила безопасности. Однако Харисова утверждала, что говорила коллегам о ситуации несколько раз.