Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Старшему 94, младшему чуть больше года. Эвакуированные из Олешек через Беларусь прибыли в Украину — первые кадры
  2. Служил в спецназе, сидел за мошенничество, был за БЧБ, а потом — против. Рассказываем о самом экстравагантном музыканте Беларуси
  3. Что происходит в Польше: «государственный переворот» или «восстановление верховенства права»?
  4. Росстат прокомментировал атаку «Киберпартизан» и Silent Crow
  5. «Я разорвал КГБ очко и оставляю вам его в подарок». Ковригин рассказал, как тайно съездил в Беларусь и остался незамеченным
  6. Конфеты с цианидом. Рассказываем о страшном преступлении, которое изменило Хеллоуин навсегда
  7. Вплоть до мокрого снега. Какой будет погода в Беларуси на следующей неделе


Прадстаўнік Кабінета па пытаннях абароны і нацбяспекі Валерый Сахашчык заявіў, што ў яго ніколі не было палітычных амбіцый і што справа ваенных не ў тым, каб займацца палітыкай. Пра гэта ён распавёў падчас размовы з Зянонам Пазняком на тэлеканале «Белсат».

Скрыншот размовы Валерыя Сахашчыка і Зянона Пазняка падчас размовы на тэлеканале "Белсат"
Скрыншот размовы Валерыя Сахашчыка і Зянона Пазняка падчас эфіру на тэлеканале «Белсат»

— На маю думку, ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі — сваю. Як аб’яднаць гэта, я пакуль не да канца разумею… Я ніколі не рабіў для сябе мэты займацца палітыкай, не маю амбіцый палітычных, бо па сваёй натуры я ваяр. Не ведаю, ці зменіцца штосьці з працягам часу, але мне здаецца, што гэта трошкі розныя рэчы, — паведаміў Сахашчык.

У сваю чаргу Зянон Пазняк дадаў, што ён цалкам падтрымлівае ідэю беларускіх фармаванняў і асабліва — полк Каліноўскага.

— Мы лічым, што найлепей будзе, калі з’явіцца адна вялікая ўзброеная структура, якая будзе зробленая на адпаведным узроўні. Акрамя таго, у нас ёсць кантакты з кіраўніцтвам палка Каліноўскага, — распавёў ён. — Мы бачым, што ўзрастае давер, легітымнасць да палка — іх легітымнасць падмацаваная крывёй. Мы спадзяёмся, што, калі атрымаецца стварыць моцную адзінку, якая будзе палітычна матываваная <…>, у нас будзе рэальная магчымасць змяніць становішча ў Беларусі.

Між тым Валерый Сахашчык таксама звярнуўся да дзеючых беларускіх вайскоўцаў, дадаўшы, што зробіць гэта па-руску, бо «для іх так будзе больш зразумела».

— За годы увольнения из армии я побывал в пятидесяти странах и прочитал много книг. Мне многое стало понятно из вещей, о которых я раньше не задумывался. И самое главное — я понимаю, что для того чтобы страна нормально функционировала, в ней должны работать законы. Это то, чему вас не учат вообще. То, что тотально было нарушено в 2020 году и продолжает нарушаться сейчас… <…> По нормам и правилам международного права Беларусь считается агрессором наравне с Россией. И Украина удерживается до сих пор от того, чтобы нанести удары на летящие ракеты, дроны, самолеты с территории Беларуси. Только потому что мудрый украинский народ думает о том, что, когда война закончится, нужно будет нормально жить с соседом. <…> Перестаньте предоставлять россиянам свою территорию, свои ресурсы, вести разведку в их интересах и поддерживать агрессию, — скончыў свой выступ Сахашчык.